Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што будзе дамагацца правядзення паўторных парламенцкіх выбараў, калі партыі, якія прайшлі ў парламент, не дамовяцца пра кааліцыю і не сфарміруюць урад.
— Калі партыі, я падкрэсліваю: партыі, а не партыя і асобныя дэпутаты, пасля прызнання выбараў законнымі не змогуць дамовіцца аб стварэнні кааліцыі, то я буду настойваць на роспуску парламента і правядзенні новых выбараў, — заявіў Дадон на брыфінгу 25 лютага.
Выбары ў парламент Малдовы адбыліся 24 лютага. У парламент прайшлі тры партыі і адзін блок, аднак ніхто з іх не атрымаў неабходнай большасці ў 51 са 101 мандата для фарміравання ўрада.
0
0
0
0
0
0