Шосты флот ВМС ЗША апублікаваў у сваім акаўнце ў Twitter фота эсмінца USS Donald Cook («Дональд Кук»), які зайшоў у порт Адэсы.

«Дональд Кук» прыбыў у Адэсу для запланаванага наведвання порта ў рамках нашай пастаяннай прысутнасці ў Чорным моры і падтрымкі нашых рэгіянальных партнёраў», — гаворыцца ў паведамленні.

«Дональд Кук» прабудзе ў порце да 27 лютага, а таксама правядзе вучэнні з караблямі ВМС Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0