Украінская дэпутатка Надзея Саўчанка, якой інкрымінуюць супрацоўніцтва з прарасійскімі тэрарыстамі, прызнала, што хацела здзейсніць тэракт у Вярхоўнай Радзе Украіны.
Пра гэта яна сказала, адказваючы на пытанне журналіста Дзмітрыя Гардона, ці хацела яна падарваць «палову Кіева».
«Ці хацела я? Як кожны чалавек цвярозага розуму ў мяне ўзнікаюць жартоўныя жаданні, вострыя, саркастычныя. Так, я хацела, але хацець і зрабіць — не адно і тое ж. І не палову Кіева, мы гаворым толькі пра Вярхоўную Раду. І у нас пра гэта кажуць людзі на кухнях, за жаданні не саджаюць», — заявіла Саўчанка.
0
0
0
0
0
0