Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч раскрытыкаваў мясцовыя саветы дэпутатаў і паставіў у прыклад актывістаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце, паведамляюць naviny.by.

Мясніковіч адзначыў, што дэпутаты практычна не выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі для зносін і атрымання інфармацыі.

«У той жа час супольнасці, што арганізуюцца самастойна, часцяком апазіцыйныя, якія выступаюць за вырашэнне лакальных праблем, актыўна прадстаўлены ў інтэрнэце, маюць рухомасць і хуткасць рэагавання, гатовыя актыўна і публічна адстойваць свае інтарэсы», — панаракаў Мясніковіч.

У якасці прыкладу ён прывёў акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.

Мясніковіч лічыць, што было б правільна, калі б Брэсцкі абласны савет далажыў, як у іх ідуць справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0