TikTok — гэта сацыяльная сетка, дзе карыстальнікі публікуюць кароткія відэаролікі, якія накладваюцца на папулярную музыку. TikTok вельмі падобны на сторыс, якія выкладваюць карыстальнікі Instagram. Праўда, відэа тут з часам нікуды не знікае.

View this post on Instagram

Я и мой Бро ❤️ @zh.nguyen

A post shared by Алексей Савко (@alex_savkooo) on

Аляксей родам з Бераставіцкага раёна. У Гродне ён скончыў школу і мясцовы каледж мастацтваў. Працаваў вядучым, ствараў відэакліпы, а яшчэ займаўся спортам. У сакавіку 2017 года ён стаў абсалютным чэмпіёнам Беларусі і майстрам спорту па паўэрліфтынгу.

Пра свой рост малады чалавек заўсёды кажа з іроніяй. На ім і зроблены асноўны акцэнт у відэаблогу ў сацыяльнай сетцы TikTok.

У сваім інтэрв'ю Tut.by Аляксей казаў:

— У дзяцінстве мяне крыўдзіла, калі ў мяне тыкалі пальцам, але цяпер я згадваю, як я сам глядзеў у той час на афраамерыканцаў. Зараз смешна заўважаць, як маленькія дзеці паказваюць на мяне і кажуць бацькам: «Глядзіце, які дзядзька!»

Цяпер, мяркуючы па інфармацыі ў яго акаўнтах у сацыяльных сетках, малады чалавек жыве на два гарады: у Маскве і Пермі. Дарэчы, і ў іншых сацсетках малады чалавек вельмі папулярны, Напрыклад, у інстаграме ў Аляксея амаль 92 тысячы падпісчыкаў. Там ён распавядае пра сваё жыццё і публікуе фатаграфіі і відэа з вандровак, з канцэртаў, дзе выступае ў якасці вядучага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0