Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Лёзненскім раёне адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў, пацярпела пасажырка аднаго з іх, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася сёння каля 9.00 на аўтадарозе Р21 Віцебск-Лёзна-мяжа РФ, непадалёк ад вёскі Навароцце. 27-гадовы жыхар Лёзненскага раёна, кіруючы аўтамабілем Renault Clio, не даў рады кіраванню і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Kia Ceed з 59-гадовым кіроўцам.
У выніку ДТЗ 24-гадовая пасажырка Renault Clio з пашкоджаннямі была дастаўлена ў Лёзненскую ЦРБ. Кіроўцы аўтамабіляў не пацярпелі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0