Сёння адбыліся два матчы ў адказ 1/8 Лігі чэмпіёнаў. Барселона сустракала у сябе Ліён, а Баварыя — Ліверпуль.
Першыя матчы ў 1/8 у гэтых парах завяршыліся нулявой нічыёй.
У матчы Барселона — Ліён абышлося без сюрпрызаў. На 18-ай хвіліне Месіі з пенальці вывеў сваю каманду наперад.
А на 31-ай хвіліне Каўціньё спакойна закаціў у браму.
Але Ліён не здаўся, і на 58-хвіліне французы забілі. Пасля верхавой барацьбы ў штрафной мяч апынуўся ў Тузара, які прабіў тэр Штэгена з 11-метровай.
Але цуда не здарылася. На 78 хвіліне Месі здзейсніў выдатны праход і нанёс удар у ніжні левы вугал.
На 81 хвіліне адзначыўся Піке.
А кропку ў гульні паставіў Усман Дэмбеле. Ён атрымаў мяч у штрафной і нанёс удар у ніжні левы вугал. Выніковы лік — 5:1.
У другім матчы дня Ліверпуль адолеў Баварыю.
Спачатку выйшаў наперад Ліверпуль. На 26 хвіліне Мане скарыстаўся памылкай Нойер і вывеў сваю каманду наперад.
Аднак «Баварыя» здолела адыграцца.
Далей забіваў толькі Ліверпуль. На 69 хвіліне Аляксандр-Арнолд навесіў, ван Дэйк выскачыў вышэй за Марцінеса і Хумельса, накіраваўшы мяч у ніжні вугал.
Кропку ў гульні паставіў Мане. Салах перакінуў Хумельса і знайшоў галаву Мане, які лёгка прабіў Ноера. Выніковы лік — 1:3.
Такім чынам у 1/4 фіналу ЛЧ выйшлі: Ліверпуль, Тотэнхем, Манчэстэр Юнайтэд, Манчэстэр Сіці, Барселона, Аякс, Порту і Ювентус.
Лёсаванне — 15 сакавіка. Матчы 9-10 і 16-17 красавіка.