Нападаючы «Суонсі Сіці» Берсант Цэліна выканаў пенальці ў матчы чэмпіёншыпа (г.зв. другога дывізіёна) супраць «Вэст Бромвіча», які карыстальнікі сеткі далі «горшым у гісторыі». Відэазапіс апублікаваны ў твітары Sky Sports Football.

У канцы першага тайма футбалісты «Суонсі» зарабілі права на 11-метровы ўдар. Да кропкі падышоў Цэліна. Ён разбегся і паспрабаваў прабіць, аднак паслізнуўся і не трапіў па мячы. Мяч у выніку адкаціўся ў бок на два метры і апынуўся нават далей ад варот.

Перамогу ў матчы атрымаў «Вэст Бромвіч» - 3:0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0