Фота СБУ

Фота СБУ

Служба бяспекі Украіны затрымала жыхара Харкава, які падазраецца ў падрыхтоўцы выбуху на адной з станцый гарадскога метро.

Як паведамілі ў СБУ, спецслужбы Расіі завербавалі мужчыну, каб ён зладзіў тэракт перад выбарамі прэзідэнта Украіны. За гэта яму заплацілі 15 тысяч даляраў.

Расійскія спецслужбы, па версіі следства, перадалі мужчыну выбуховае прыстасаванне магутнасцю 600 грамаў трацілу. Аператыўнікі СБУ загадзя выйшлі на падазраванага і замянілі выбухоўку на муляж. Мужчыну затрымалі, калі ён заклаў прыладу ў метро. Яго падазраюць у замаху на тэракт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0