Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў эфіры праграмы «Свабода слова» на тэлеканале ICTV заявіў, што на прэзідэнцкіх выбарах у краіне яго асноўны супернік — расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

«Хто мой апанент? Мой апанент, і я таксама гэтага не саромеюся і кажу гэта адкрытым тэкстам, адзіны, бо іншыя баяцца гэта рабіць … Маім апанентам з'яўляецца Пуцін», — сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўсё, што аслабляе Украіну, узмацняе Пуціна. Таму, паводле яго слоў, перад украінцамі стаіць выбар - «ці мы за Украіну, ці мы за Расію».

Першы тур выбараў — 31 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0