Фота: wikimedia.org

Фота: wikimedia.org

Амерыканскага рэпера Эрміаса Асгхедама, вядомага пад псеўданімам Nipsey Hussle, застрэлілі насупраць яго крамы адзення ў Лос-Анджэлесе, паведамляе Los Angeles Times. Ад атрыманых раненняў 33-гадовы музыка памёр у бальніцы.

Як паведамілі ў паліцыі, стральба адбылася днём 31 сакавіка, раненні атрымалі яшчэ два чалавекі.

Па дадзеных крыніцы TMZ, падазравана — малады цемнаскуры мужчына. Ён зрабіў некалькі стрэлаў, а затым збег з месца здарэння на аўтамабілі, у якім яго чакала жанчына. Пазней у паліцыі заявілі, што месцазнаходжанне мужчыны высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0