president.gov.ua

president.gov.ua

Да 09:00 ЦВК Украіны падлічыў больш за 50% пратаколаў выбарчых камісій. Уладзімір Зяленскі застаецца на першым месцы з 30,22% галасоў, Пятро Парашэнка набірае 16,63%, піша РБК.

Трэцюю пазіцыю ўтрымлівае лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка з папярэднімі вынікам у 13,08%. Менш за два адсоткаў яе аддзяляе ад лідара «апазіцыйнага блока» Юрыя Бойкі (11,49%).

Зяленскі лідзіруе ў абсалютнай большасці рэгіёнаў краіны. Найбольшую падтрымку, па папярэдніх дадзеных, ён атрымаў у Днепрапятроўскай вобласці (44,9%). У два разы менш галасоў ён атрымлівае ў Вінніцкай вобласці (22,12%), аднак гэтага аказалася дастаткова, каб абагнаць дзеючага прэзідэнта.

У Вінніцы размешчаны адзін з асноўных бізнес-актываў Пятра Парашэнкі — дзве вытворчыя пляцоўкі кандытарскай кампаніі Roshen і Вінніцкі малочны завод. Менавіта ад Вінніцкай вобласці ён прайшоў у парламент у 1998 годзе, калі пачаў палітычную кар'еру ў якасці дэпутата Вярхоўнай Рады. У 2012 годзе, калі Парашэнка пакінуў пасаду міністра эканамічнага развіцця і сышоў з урада, ён захаваў статус палітыка ў якасці дэпутата ад Вінніцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0