Амерыканскія сенатары Крыс Ван Холен (дэмакрат) і Марка Рубіа (рэспубліканец) у сераду, 3 красавіка, унеслі ў кангрэс абноўленую версію законапраекта «Аб стрымліванні замежнага ўмяшання ў амерыканскія выбары» (DETER Act).

Новая версія законапраекта ўключае ў сябе забарону для амерыканскіх грамадзян і кампаній на «новыя інвестыцыі» ў расійскі энергетычны сектар (перш за ўсё гэта нафта і газ) або энергетычную кампанію ў Расіі. Гэтага пункту не было ў папярэдняй версіі, прадстаўленай у студзені 2018 года.

Акрамя таго, адміністрацыя ЗША павінна будзе заблакаваць актывы і аперацыі ў амерыканскай юрысдыкцыі любой замежнай фізічнай ці юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе новыя інвестыцыі ў энергетычны сектар Расіі (другасныя санкцыі).

Пункт аб санкцыях за інвестыцыі ў расійскую энергетычную галіну замяніў ранейшы пункт пра блакаванне актываў у ЗША дзвюх або больш кампаній са спіса: Газпром, «Раснафта», ЛУКОЙЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?