Адыёзны расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі распавёў выданню «парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі» «Союзное вече», што хацеў бы адзначыць наступны юбілей саюзнай дзяржавы ў іншым фармаце. Як адзіная дзяржава.

«Я лічу мэтай адзіную дзяржаву, у якую потым могуць уваходзіць і іншыя дзяржавы. Усім выгадна будзе», — сказаў Жырыноўскі.

Таксама ён адзначыў:

— Да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі я прыязджаў некалькі разоў, нашы дэпутаты да яго пастаянна ездзяць. Будзем спадзявацца, што 30-я гадавіна будзе святкавацца ў іншым фармаце, як адзіная дзяржава. Гэта ўсім выгадна, Еўрасаюз паказаў перавагі. Але ўсё будзе залежаць ад волі саміх грамадзян і чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?