Суразмоўцы Yonhap распавялі, што Уладзімір Пуцін прыедзе ва Уладзівасток напярэдадні візіту ў Пекін 26-27 красавіка, дзе запланаваны ўдзел расійскага прэзідэнта ў форуме «Адзін пояс, адзін шлях». Мяркуецца, што тады ж у сталіцу Прыморскага краю прыедзе і Кім Чэн Ын для правядзення даўно запланаванай асабістай сустрэчы. «Вельмі імаверна, што сустрэча сапраўды адбудзецца», - паведаміла крыніца.

Мяркуецца, што Кім Чэн Ын у ходзе сустрэчы паспрабуе заручыцца падтрымкай Расіі, каб аказаць ціск на амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа пасля правальнай сустрэчы ў Ханоі, паведамляе РБК.

Раней Кім Чэн Ын заяўляў, што гатовы сустрэцца з Трампам, але толькі ў тым выпадку, калі Вашынгтон пойдзе на сур'ёзныя саступкі, а не стане настойваць на захаванні цяперашняга рэжыму санкцый, паведамляла Washington Post.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?