На некалькіх вуліцах у Савецкім раёне Мінска пасля замены цепласетак перастануць адключаць гарачую ваду летам. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Да планавай замены цепласетак прыступілі ў Савецкім раёне ў межах вуліц Платонава — Чырваназорная — Залатая Горка — Гікалы. У чэрвені рэканструкцыю весці не будуць, потым адновяць і завершаць да пачатку ацяпляльнага сезона, паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна.

Нязручнасці, якія прыйдзецца перажыць жыхарам квартала, кампенсуюцца добрай навіной.

— Мінскія цеплавыя сеткі праінфармавалі: пасля рэканструкцыі жылыя дамы на гэтай тэрыторыі больш не будуць адключаць летам ад гарачага водазабеспячэння, - расказала першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская.

У цэлым жа ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду з 13 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0