Генеральны пракурор ЗША Уільям Бар заявіў, што спецпракурор Роберт Мюлер не знайшоў доказаў змовы паміж выбарчым штабам Дональда Трампа і расіянамі, паведамляе CNN.

Паводле яго слоў, каманда Мюлера за амаль два гады расследавання «вывучыла шэраг сувязяў і кантактаў паміж прадстаўнікамі кампаніі Трампа і асобамі, звязанымі з расійскім урадам», але не знайшла ніякіх доказаў змовы.

У той жа час Мюлер даказаў, што расійскі ўрад фінансаваў кампанію па незаконным умяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года, уключаючы спробы атрымаць несанкцыянаваны доступ да дакументаў і электронных лістоў Дэмакратычнай партыі і кампаніі Хілары Клінтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0