На рацэ Прыпяць у Калінкавіцкім раёне дзяржінспектары затрымалі траіх браканьераў, паведамляе Беларусь-1.
Парушальнікі аказаліся не мясцовымі, а прыезджымі са Светлагорска. Яны ўсталявалі 7 сетак даўжынёй амаль 600 метраў і вылавілі больш за 70 кілаграмаў рыбы. Паколькі незаконная рыбалка праходзіла падчас нерасту, кампенсаваць урон браканьеры будуць у трайным памеры. Агульная сума, якую ім прыйдзецца выплаціць, 34 тысячы рублёў.
0
0
0
0
0
0