Вершы паэтаў з беларускага LJ сабралі ў зборнік [by_vershy].Паводле назвы аднайменнай інтэрнэт-супольнасці. Па адным выглядала як пошук новай мовы і новых сутнасцяў. У комплексе
выйшаў жорсткі панк.Казалі: у час стабільнасці жывём, у час стабільнасці... Дзе там!
Кацёл.
Народ жорстка расчляняе сябе, мастацтва і саму мову — яе, русіфікаванай, інвалідныя магчымасці:
Расчлянённы труп маманцёнка
Я ўбачыў - вось гэта дык дзіва!!!
Прагуляцца ў парк выйшаў зранку
А ў кішэні была «Наша Ніва».
Завярнуў я з сабой акуратна
Пакрамсаны трупец маманцёнка
Да, пасьнедаў я сёньня выдатна!
Да таго ж накарміў і кацёнка.
Народ бушуе:
Мы верым, проста верым
І паўтараем звязна:
Свабоду беларусам!
Свабоду палітвязьням!
Народ палае агнём:
Беларус-сваяча, ці дышаш яшчэ цяпер?
Дзе твая хата, дзе магілы дзядоў?
Дзьвінск, Смаленск, Бранск, Цьвер,
Беласток, Вільня, Чарнігаў, Пскоў?
Народ тонка стылізуе:
Распраніся даголу, у люстра глянь,
Пазнаеш? Гэта ён, вораг -ларусі Бе-!
Са шкапу прадзедавы меч дастань
Ды забі маскаля ў сабе.
Народ жыве напружаным духоўным жыццём:
Узьняўшы рукі да гары,
Накіраваўшы позірк ў неба,
Крычу: «Я..цесь у рот, сябры!»...
І мне адказваюць у каментах.
А вось лаканічная творчасць з блогу аднаго вядомага рок-спевака:
Ты мая цішыня
Я тваё ніх.я.
Хто хоча пасмяяцца або паабурацца, чытайце. Афігееце. Такія яны, рэальныя, не сусальныя, а гарлівыя, беларусы мадэлі 2008. Дзеці Лукашэнкі. Таты і мамы далёка не скончанай гісторыі Беларусі.