@berkaryainfo

Прынамcі 91 член выбарчых камісій памёр і 374 трапілі ў бальніцу пасля ўсеагульных выбараў у Інданезіі, паведамляе мясцовае выданне Tempo.

Старшыня ЦВК Арыф Будыман заявіў, што прычынай большасці смерцяў стала ператамленне пры падліку галасоў. Некаторыя сябры выбарчых камісій безупынна працавалі больш за суткі.

Будыман прапанаваў выплаціць сем'ям памерлых і пацярпелых кампенсацыі ў памеры ад 30 да 36 мільёнаў інданезійскіх рупій (каля 2100-2500 даляраў). Акрамя таго, ён паабяцаў знізіць нагрузку на сябраў выбарчых камісій.

Найбуйнейшыя ў свеце аднадзённыя выбары прайшлі ў Інданезіі 17 красавіка. Жыхары краіны выбіралі прэзідэнта, дэпутатаў дзвюх палат парламента, а таксама членаў заканадаўчых органаў правінцый і акругаў. Па ўсёй краіне было адкрыта больш за 800 тысяч выбарчых участкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0