Беларуская канфедэрацыя дэмакратычных прафсаюзаў вырашыла ў 2019 годзе адмовіцца ад правядзення вулічных акцый на 1 мая — Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Прычына тая ж, што з Чарнобыльскім шляхам: не хочуць плаціць міліцыі за ахову, паведамляе Радыё Свабода.

Адмову ад акцыяў пацвердзіў Свабодзе старшыня Канфедэрацыі Аляксандр Ярашук — гэтае рашэнне прынялі 11 красавіка.

Прычына адмовы ад акцыяў, тлумачыць Ярашук, тая ж, што была ў арганізатараў Чарнобыльскага шляху: міліцыі трэба плаціць «шалёныя грошы», а гэта, кажа ён, «здзек з людзей, з арганізацыі, са здаровага сэнсу». Калі выбіраць між тым, каб адмаўляцца ад аплаты і парушаць правілы арганізацыі мітынгаў, і тым, каб нічога не ладзіць, другое будзе больш правільным, разважае ён.

«Калі нешта іншае ўчыняць, трэба мець сілы і гатоўнасць людзей рабіць масавыя акцыі, — кажа Ярашук. — А ні гатоўнасьці, ні сілаў мы не бачым. Людзі яшчэ не гатовыя выйсьці за свае правы і прынцыпы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0