Аўстралійскія ўлады плануюць забіць да 2020 года два мільёны дзікіх котак, якія пагражаюць экасістэме краіны, паведамляе NYT.

У 2015 годзе ўрад прыступіў да масавых забойстваў жывёл, якія з'яўляюцца пагрозай для 27 відаў грызуноў, што знаходзяцца на мяжы знікнення.

Спецыяльнае атрутнае рэчыва вырабляецца на фабрыцы непадалёк ад горада Перт. Яд змяшчаюць у каўбаскі, якія скідаюць з паветра. Кошкі паміраюць на працягу 15 хвілін пасля таго, як з'ядаюць атручаны «ласунак». Каб вынішчыць як мага больш жывёл, некаторых з іх ловяць і адстрэльваюць.

Многія знакамітасці выступілі супраць гэтай акцыі. Аднак ёсць і тыя, хто падтрымлівае ўрад. Аўстралія вядомая сваёй унікальнай дзікай прыродай, і ўсё, што з'яўляецца небяспечным для яе, на думку ўладаў, павінна быць ліквідавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0