belsat.eu

belsat.eu

Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сваёй інаўгурацыі распусьціць Вярхоўную Раду. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага тэлеканала ТСН заявіў яго дарадца Дзмітрый Разумкаў.

«Зяленскі гатовы дапамагчы Радзе напрыканцы выканаць хоць бы частку тых абяцанняў, якія яны давалі раней», - сказаў ён.

На пытанне вядучай, ці варта чакаць ад новага прэзідэнта роспуску парламента, дарадца адказаў: «Натуральна, будзе ініцыявана». Ён дадаў, што адной з перадумоў для гэтага з'яўляецца адсутнасць кааліцыі ў Радзе.

Інаўгурацыя прызначана на 20 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0