Статус усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры, якія будуюцца ў Астраўцы. Гэта прадугледжана ўказам №190, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая, паведамляе БелТА.

Фота: Мінск-Навіны.

Фота: Мінск-Навіны.

Цяпер у Астраўцы шырока вядзецца жыллёвае будаўніцтва. Паводле прагнозаў, да 2020 года колькасць насельніцтва горада вырасце з 10 тысяч да 22-23 тысяч, што звязана са з'яўленнем БелАЭС.

У Астраўцы запланавана ўзвядзенне шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, бальніцы, дзіцячага сада, аўтавакзала. Да будаўніцтва аб'ектаў прапануецца прыцягваць не толькі студэнцкія атрады, але і маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія выказалі жаданне тут папрацаваць.

Паведамляецца, што наданне статусу ўсебеларускай маладзёжнай будоўлі будзе спрыяць «павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі, забеспячэнню яе занятасці, развіццю студатрадаўскага руху, аб'яднанню хлопцаў і дзяўчат значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0