Пасланнік іншапланетнай федэрацыі прыбывае на Зямлю, каб папярэдзіць людзей аб адказнасці за лёс планеты. Але людзі разумеюць толькі мову сілы. І тады расчараванны пасланнік запускае знішчэнне Зямлі. Жанчына-навуковец і ейны пасынак спрабуюць выратаваць планету…
Карціна – паўтор аднайменнай стужкі 1951 году Роберта Ўайза. 57 гадоў таму карціна пра апакаліпсіс і чалавечую пыху – была выклікам халоднай вайне і сенатару МакКартні. Сённяшні фільм Скота Дэрыксана – стрыманые практыкаванне на экалагічную тэму і паклон Бараку Абаму.
Сярод манкоў стужкі – Кіану Рыўз у ролі незямнога пасланніка, Джэніфер Конэлі (гераіня містычных “Феноменаў”) – навуковец, а сын Ўіла Сміта – у ролі пасынка, які пнецца знішчыць іншапланетніка (іранічная спасылка да “Дня незалежнасці”).
Халодна канвульсіўныя жэсты Кіану Рыўза, у якім абуджаецца спачуванне, уладна-валявыя загады Кэці Бэйтс (бліскуча сыграная міністарка абароны); мэталічная зграя мікраскапічнае саранчы; міжгалактычныя шары, запоўненыя святлом.
Не шэдэўр, але як узгадка пра старую добрую стужку – падыйдзе.