15min.lt

15min.lt

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гітанаса Наўседу з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Літве.

«Вельмі разлічваю, што ваша дзейнасць на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць наладжванню канструктыўных беларуска-літоўскіх кантактаў у мэтах вырашэння існуючых паміж нашымі краінамі пытанняў і павышэння ўпэўненасці і бяспекі ў рэгіёне», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Літвой на прынцыпах роўнасці і добрасуседства ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах.

«Вельмі спадзяюся на працяг двухбаковага дыялогу, у тым ліку і на гасціннай беларускай зямлі», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0