Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю «Прэсболу» распавёў пра лёс мінскага «Дынама».

«Ці не галоўная актуальная тэма - мінскае «Дынама». Хто яго возьме пад крыло?» — спытаў Прэсбол

«Пакуль бярэ Мінгарвыканкам, а там будзе відаць», — адказаў Базанаў.

На мінулым тыднім суд забраў у Чыжа «Дынама». Суд, у прыватнасці, задаволіў пазоў аб адмене рашэння ЗАТ «Дынама» Мінск аб выпуску 108 простых акцый, прынятае ў снежні 1999 года, калі «Трайпл», асноўным уладальнікам якога з'яўляецца Юрый Чыж, увайшоў у склад заснавальнікаў і атрымаў 40 акцый «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0