Больш за 300 расійскіх вайскоўцаў 3 ліпеня возьмуць удзел у парадзе, прысвечаным Дню незалежнасці Беларусі, паведамляе ТАСС.
Фота: БелТА.
Маршам па плошчы беларускай сталіцы пройдуць вайскоўцы Кантэміраўскай дывізіі гвардзейскай танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі.
У механізаванай калоне будзе браць удзел расійская тэхніка, у тым ліку бронетранспарцёры БТР-82А, комплексы аператыўна-тактычных ракет «Іскандэр», аўтамабілі падвышанай праходнасці сямейства УАЗ. Таксама над Мінскам праляцяць шматмэтавыя верталёты Мі-8, разведвальна-ўдарныя Ка-52, знішчальнікі Су-30 і Су-37.
0
0
0
0
0
0