У газетных шапіках і на поштах у сераду ў абед з'явіўся свежы нумар «Нашай Нівы». У рэгіёнах ён будзе з раніцы ў чацвер.
Сярод матэрыялаў нумару: Юшчанка і Лукашэнка загаварылі пра Балта-Чарнаморскі саюз, Іван Шыла і Франак Вячорка з радасцю пойдуць у войска, але на пэўных умовах.
Таксама: артыкул Віталя Тараса «Кроў і газ», - артыкул Мікалая Пятроўскага з вёскі Дражна, які перажыў партызанскі налёт, а потым быў адпраўлены ў фашысцкі канцлагер,
а таксама артыкул «Яны забівалі Кені» Паўла Касцюкевіча пра культавы мульцік «Саўс-Парк».
«Розніца паміж Саўс-Паркам і Барысавам не такая ўжо вялікая. «Саўс-Парк» - гэта серыял нібы пра нашу радзіму вечназялёных памідораў», піша аўтар артыкулу.
0
0
0
0
0
0