На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе, што гэтымі днямі праходзіць у Мельбурне, Вікторыя Азаранка выйграла свой другі матч.
Праўда, у матчы з Тацянай Гарбін (Італія) было згуляна толькі пяць геймаў.
Пры ліку 4:1 у першым сэце прадстаўніца Італіі адмовілася ад далейшай барацьбы — яна пацягнула цягліцы прэсу.
У 1/16 фіналу Азаранка згуляе з францужанкай Амелі Марэсмо. У 1/8 фіналу пераможцу двубою чакае Сэрэна Ўільямс.
Нагадаем, што ў першым крузе Марэсмо абыграла беларуску Вольгу Гаварцову 6:4, 6:4.
У кастрычніку ў Цюрыху Вікторыя разбіла Марэсмо (францужанка - на фота) - 6:2, 6:1.
Фота australianopen.com
0
0
0
0
0
0