Новая кансоль Xbox Project Scarlett выйдзе ўзімку 2020 года. Пра гэта паведамілі на канферэнцыі Microsoft на Electronic Entertainment Expo (E3) 2019

Гульнявая прыстаўка атрымае працэсар AMD на архітэктуры Zen 2 і відэакарту Navi. Акрамя таго, у яе будзе ўбудаваны SSD новага пакалення. Па словах распрацоўшчыкаў, новая Xbox будзе падтрымліваць 8K, а частата кадраў павялічыцца да 120 адзінак у секунду.

Прадстаўнікі Microsoft падкрэслілі, што магутнасць новай прыстаўкі вырасце ў чатыры разы ў параўнанні з Xbox One

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0