Фота Прессбол
На этапе Кубку свету, што праходзіць у італьянскім Антхольцы-Антэрсельве, на двух рубяжах беларуска саступіла пераможцы нарвежцы Торы Бергер 8,1 секунды.
Другое месца вярнула Дар'ю ў дзесятку наймацнейшых.
Цяпер у яе 344 балы і дзевятае месца, у Андрэа Хенкель (Нямеччына), што ідзе на восьмым месцы, 345 балаў, у расіянкі Альбіны Ахатавай - 7-е месца і 383 балы.
Шасцёрка лідэраў: Святлана Сляпцова (Расія) - 481, Кацярына Юр'ева (Расія) - 473, Каці Вільгельм (Нямеччына) - 437, Магдалена Нойнер (Нямеччына) - 435, Хелена Ёхансэн (Швецыя) - 413, Тора Бергер (Нарвегія) - 411.
Што да іншых беларусак:Вольга Кудрашова ў агульным заліку займае 24-е месца (156 балаў), Надзея Скардзіна - 35-я (90 балаў), Вольга Назарава - 42-я (68), Людміла Ананка - 69-я (24), Людміла Калінчык - 70-я (22 балы).
Заўтра ў Антхольцы пройдзе спрынт у мужчын. У іх, дарэчы, справы горай, чым у жанчын. Лепшы з нашых Рустам Валіулін займае ў агульным заліку 24-е месца (149 балаў), Сяргей Новікаў - 33-ці (114 балаў), Аляксандр Сыман - 49-ты (60 балаў).
***
У суботу — гонкі пераследу ў жанчын і мужчын, жаночая пачнецца ў 13:45 (Дар'я пойдзе на дыстанцыю другой), у нядзелю — мас‑старт.
Канал «Лад» паказвае біятлон у жывым эфіры.
***
Потым этапы Кубку свету возьмуць перапынак, а спартоўцы пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянату свету па біятлоне, што сёлета пройдзе ажно ў Паўднёвай Карэі (з 13 па 22 лютага).