Беларускага добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распаўсюдзіла сёння заяву з нагоды рашэння суда, які пастанавіў аштрафаваць сябра ГА «БАЖ» з Клецку Сяргея Панамарова на 30 базавых велічынь.
Нагодай для санкцыі стала арганізаванае С. Панамаровым «несанкцыянаванае мерапрыемства» — сустрэча кіраўнікоў таварыства аховы помнікаў з грамадскасцю Клецка 7 лістапада. Між тым, як вынікае з заявы, напярэдадні сустрэчы Клецкі райвыканкам сцвярджаў, што ўзгаднення з рэгіянальнай выканаўчай уладай мерапрыемства не патрабуе.
0
0
0
0
0
0