У Індыі прысудзілі да пажыццёвага тэрміну мужчыну, які пажартаваў у самалёце пра бомбу, з-за чаго пілотам прыйшлося здзейсніць экстранную пасадку, піша Daily Mail.

Інцыдэнт адбыўся ў 2017 годзе. Лайнер накіроўваўся з Мумбая ў Нью-Дэлі. Гандляр алмазамі Біржу Кішор Сала вырашыў пажартаваць і пакінуў запіску на пачку з сурвэткамі ў прыбіральні бізнэс-класа. У ёй сцвярджалася, што на борце знаходзяцца злодзеі і закладзена бомба.

Запіску знайшла сцюардэса і паведаміла пра гэта камандзіру паветранага судна. Пасля гэтага пілот прыняў рашэнне пасадзіць самалёт у Ахмадабадзе (Індыя).

Тады мужчыну ўдалося пакінуць борт незаўважаным, аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў выйшлі на след бізнэсмена ў 2018 годзе і арыштавалі яго. Мужчыну прад'явілі абвінавачанне ў спробе захапіць самалёт.

Акрамя пажыццёвага зняволення, Салу аштрафавалі на мільён даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0