11 сакавіка ў закінутым доме ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна было знойдзена цела 16-гадовай дзяўчыны. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла на месцы здарэння ад задушвання ў выніку здушэння шыі пятлёй, паведамляе СК.

У гэты дзень абвінавачваны вызваліўся з папраўчай установы, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе аднаго месяца арышту. Удзень ён сустрэўся з пацярпелай, з якой падтрымліваў блізкія адносіны. Шпацыруючы па вёсцы, маладыя людзі схаваліся ад непагадзі ў закінутым доме. У працэсе размовы дзяўчына дала зразумець, што іх адносіны скончаны. Абвінавачаны, усумніўшыся ў вернасці сяброўкі ў перыяд яго адсутнасці, стаў высвятляць з ёй адносіны і ў ходзе сваркі задушыў шалікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0