У Лідзе і Навагрудку выявілі расійскія малочныя прадукты з кішэчнай палачкай. Пра гэта БелТА паведаміла галоўны інспектар аддзела дзяржнагляду Ліды Ірына Квочкіна.

Гаворка ідзе пра глазураваныя сыркі з заменнікам малочнага тлушчу і марозіва эскімо з заменнікам малочнага тлушчу.

Продаж гэтых сыркоў і марозіва забаронены. Акрамя таго, спецыялісты забаранілі пастаўкі гэтай прадукцыі ў Беларусі, а таксама спынілі і дзеянне дэкларацыі пра адпаведнасць на тэрыторыі краіны.

Па словах Квочкінай, сыркі зробленыя з натуральнага тварагу і малака пры належных умовах захоўваюцца да 15 сутак, марозіва — шэсць месяцаў. «Калі на ўпакоўцы пазначана, што тэрміны захоўвання вышэйшыя, можна меркаваць, што ў склад уваходзяць кансерванты ды іншыя кампаненты, якія падаўжаюць тэрмін прыдатнасці. Таму варта ўважліва чытаць і аналізаваць інфармацыю пра склад прадуктаў», — дадала спецыялістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0