Сяргей Раўнейка, экс-памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці прысуджаны да 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Былы кіраўнік федэрацыі бокса Дзмітрый Ціхамолаў атрымаў 2 гады зняволення.

Вярхоўны суд абмежаваў інфармацыю аб працэсе над імі.

Сяргей Раўнейка.

Сяргей Раўнейка.

Дзмітрый Ціхамолаў.

Дзмітрый Ціхамолаў.

Раўнейку вінавацілі ў атрыманні хабару ў памеры $200 тысяч. Па інфармацыі тэлеграм-канала «Кульгавы д'ябал», грошы яму перадаваў бізнэсмен Аляксей Алексін.

Сяргей Раўнейка яшчэ ад 2000-ых ён узначальваў гродзенскі Дзяржкантроль. У 2013 годзе Раўнейку перавялі ў Мінск. У цэнтральным апараце Дзяржкантролю ён курыраваў заходні рэгіён. А ў 2015-м Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам усё па той жа Гродзеншчыне.

Чытайце: «Пад дзясятак аўтамабіляў, пад дзясятак кватэр… Паводзіў сябе як сапраўдны бандыт» — Лукашэнка пра свайго арыштаванага памочніка

Чытайце: Хто такі Сяргей Раўнейка, затрыманы на хабары ў 200 тысяч даляраў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0