У міліцыю звярнулася 32-гадовая жанчына. Яна распавяла, што ў яе з сумачкі, якая знаходзілася ў кватэры, знік кашалёк.
На месца здарэння выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і інспекцыі па справах непаўналетніх. Яны высветлілі, што крадзеж здзейсніла 15-гадовая дзяўчынка, якая напярэдадні гасцявала ў дачкі пацярпелай і засталася там начаваць.
Раніцай, сыходзячы ад сяброўкі, яна прыхапіла з сабой кашалёк, у якім ляжалі 112 рублёў.
Завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 КК РБ («Крадзеж»). Максімальнае пакаранне, якое пагражае па гэтым артыкуле, — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
0
0
0
0
0
0