Падчас гульні Лігі Еўропы між латвійскай «Ліепая» і мінскім «Дынама» на поле выбеглі фанаты беларускага клуба. Адбылося гэта ў самай канцоўцы сустрэчы, калі «Дынама» зраўняла лік.

У выніку фанаты «Дынама» зладзілі бойку са сцюардамі, якія ахоўвалі парадак на гульні.

Прэс-сакратар «Дынама» Аляксандр Строк паведаміў «НН», што ніхто з фанатаў каманды затрыманы не быў, усе яны спакойна даглядзелі матч на сектары.

Цікавы факт, што на фан-сектары «Дынама» таксама прысутнічалі прадстаўнікі латвійскага «Вентспілса», якія вырашылі падтрымаць беларусаў у сустрэчы з супернікамі па латвійскім чэмпіянаце.

Сайт pressball.by зрабіў падборку меркаванняў пра гульню ад латвійскіх заўзятараў. Аматары «Ліепая» былі дастаткова рэзкія ў сваіх меркаваннях: «Брудныя бульбашы насалоджваюцца еўрапейскай дэмакратыяй і цярпімасцю, на радзіме іх бы проста пабілі».

Пакуль невядома, ці накладзе УЕФА нейкія санкцыі на мінскае «Дынама» за гэты інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?