Фота: Srđan Popović
З Расіі ў Сербію ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва 27 ліпеня даставілі дзесяць пяхотных бронетранспарцёраў БРДМ-2 з камплектамі запчастак. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Міністэрства абароны Сербіі.
Адзначаецца, што падчас авіятранспартыроўкі не адбылося ніякіх перашкод.
Раней румынскія СМІ паведамілі, што МЗС Румыніі адмовіў у дазволе на транзіт па Дунаі транспарту з расійскім узбраеннем для Сербіі.
Чытайце: Румынія не прапусціла расійскае ўзбраенне для Сербіі
Пасля гэтага Мінабароны Расіі паведаміла, што нічога не накіроўвала для перавозкі вайсковай тэхнікі па Дунаі. «Усе заявы пра падобныя пастаўкі і нібыта «затрыманні» румынскім бокам расійскага транспарту з бронетранспарцёрамі — абсалютная хлусня», — гаворыцца ў паведамленні.
БРДМ-2 — браніраваная разведвальна-дазорная машына, здольная вытрымаць кулі стралковай зброі і аскепкі, адрозніваецца высокай праходнасцю, якая дазваляе пераадольваць равы і траншэі.