Расійскі журналіст Уладзімір Кара-Мурза памёр на 60-м годзе жыцця. Пра гэта ў твітары паведаміў яго сын Уладзімір Кара-Мурза-малодшы.

Уладзімір Кара-Мурза з 1992 года пачаў працаваць на тэлебачанні ў якасці рэдактара і карэспандэнта праграмы «Вынікі» Яўгена Кісялёва, спачатку на Першым канале, а затым на толькі што створаным НТВ.

З 1995 па 2001 год вёў уласную праграму «Сёння апоўначы» на НТВ. Пасля змены ўласніка і сыходжання супрацоўнікаў тэлеканала, супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Эхо Москвы» і «Свобода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0