Трое мазырчукоў вырашылі папіць піва, але траціць грошы яны не збіраліся.
Мужчыны падышлі да супермаркета з боку разгрузкі тавара. Грузчык сутыкнуўся з 30-гадовым зламыснікам, які, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, скраў 2 пластыкавыя бутэлькі з півам, паведамляе МУС. Калі невядомыя збеглі, работнік крамы націснуў трывожную кнопку і выклікаў міліцыю.
Мужчыну затрымалі літаральна праз 15 хвілін: ён з сябрамі піў піва зусім недалёка ад месца злачынства. Пры ім знайшлі і пнеўматычны пісталет. Высветлілася, што ён не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і быў судзімы за крадзеж і злоснае хуліганства.
Яго затрымалі. Завялі крымінальную справу.
0
0
0
0
0
0