Наступныя сем дзён будуць халаднаватымі. Сіноптыкі прагназуюць, што дзённыя тэмпературы складацьмуць каля 17—22 градусаў у цэнтры, на ўсходзе і поўначы Беларусі і каля 21—26 градусаў на Берасцейшчыне. 

Асобныя дні на самай поўначы краіны будзе не цяплей за плюс 16, а некаторыя ночы будзе толькі плюс 9. 

Пакуль у Заходняй Еўропе стаіць рэдкая суша, у еўрапейскай частцы Расіі трымаліся халодныя для лета тэмпературы. У Беларусі ж лета ў цэлым блізкае да нормы. Прагнозы метэаролагаў на жнівень памяркоўныя. І цяпло, і дажджы будуць у межах нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0