Празмернае распаўсюджанне азіяцкага карпа (мы часцей называем гэтую рыбу таўсталобікам) стала праблемай для вадаёмаў у многіх краінах. Супрацоўнікі Дэпартамента рыбных і лясных рэсурсаў штата Кентукі апублікавалі відэа, як яны глушаць рыбу каля адной з плацін.

Карпы ўсяядныя і моцна размнажаюцца, у выніку чаго выцясняюць іншыя віды рыб.

Трывогу б'юць і ў Аўстраліі: у рацэ Мурэй карпы, завезеныя ў ХІХ стагоддзі, на сёння складаюць ужо 80% агульнай масы рыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0