Прэс-служба Следчага камітэта раскрыла падрабязнасці здарэння ў Маларыце, дзе на будаўнічай пляцоўцы ў кучы пяску быў знойдзены нежывым 12-гадовы хлопчык.
На будоўлі ў Маларыце пяском засыпала 12-гадовае дзіця
Следча-аператыўная група высветліла, што ён з двума сваімі сябрамі 2 жніўня катаўся па Маларыце на веласіпедах.
Фота: Следчы камітэт.
Праязджаючы па горадзе, яны заўважылі зямельны ўчастак, на якім будаваўся дом і знаходзілася куча пяску. Участак абгароджаны не быў. Дзеці вырашылі пагуляць з пяском і адзін з іх у сярэдзіне кучы стаў капаць яму. У гэты час зверху на яго абрынуўся пясок.
Па тлумачэннямі двух дзяцей, яны спрабавалі выцягнуць свайго сябра з пяску, аднак ім гэта зрабіць не ўдалося і, разгубіўшыся, яны ўцяклі. Па дарозе сустрэлі маці загінулага, якая адправілася на пошукі свайго сына па прычыне яго доўгай адсутнасці, і расказалі ёй пра здарэнне.