Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў падарожжа на Браслаўшчыну. Сваімі ведамі пра цуды гэтага маляўнічага краю з удзельнікамі паездкі падзеліцца экскурсавод Павел Каралёў.
Першым пунктам экскурсіі будуць Відзы.
Галоўная славутасць гэтага мястэчка — адзін з найвышэйшых касцёлаў Беларусі. Неагатычны храм бачны з усіх навакольных кропак.
У Браславе мы пабачым замкавую гару і краявіды на адзінаццаць азёр Беларусі! Нам адкрыюцца неверагодныя гісторыі пра мінуўшчыну Браслава.
Тут жа экскурсантаў чакае і смачны абед (за дадатковую плату, 8 рублёў, меню ўдакладняйце ў менеджара).
А пасля — Музей традыцыйнай культуры, дзе можна пазнаёміцца з народнымі рамёствамі, занурыцца ў побыт продкаў, бо сам музей месціцца ў млыне, якому больш за сто год.
Наведаем і гару Маяк, каб атрымаць асалоду ад браслаўскіх азёрных краявідаў. Гара Маяк уваходзіць у ТОП самых высокіх кропак Беларусі.
Завітаем у Слабодку з касцёлам Сэрца Ісуса. Неараманскі касцёл з гатычнымі элементамі быў пабудаваны ў 1906 годзе. Унутры мы пабачым унікальны фрэскавы роспіс які ўражвае сваімі колерамі. Уражваюць сваёй прыгажосцю і каваныя дзверы касцёла — іх зрабіў мясцовы каваль.
Вяртаемся ў Мінск, задаволеныя, шчаслівыя, уражаныя хараством беларускіх лясоў ды азёр!
Цана ўдзелу: 50 руб. (дадаткова аплачваецца абед).
«Белюніінтэрком» запрашае таксама на іншыя маршруты:
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713