Святлана Даўгуненка, аграном з Воранаўскага раёна, летась пераехала рабочую, якая ў працоўны час заснула на дарозе. Святлану судзілі, далі 3 гады хатняй хіміі і пастанавілі сплаціць пацярпелай 45 тысяч рублёў.

У выніку, Даўгуненка была не згодная з прысудам і падала апеляцыю. Цікава, што не пагадзілася з прысудам і пацярпелая — рабочая прасіла 50 тысяч кампенсацыі і каб «хімію» аграном адбывала не дома, а ў выпраўленчай установе.

Гродзенскі суд разгледзеў апеляцыю — і пакінуў старое рашэнне ў сіле. Але ж адразу амніставаў Святлану Даўгуненка.

Таксама суму кампенсацыі зменшылі да 15 тысяч рублёў.

Праўда, і гэтае рашэнне сям’я Даўгуненкаў хоча абскардзіць: па-першае, і сума ўсё ж не малая, а па-другое, яны хочуць каб у інцыдэнце высветлілі і віну самой пацярпелай — бо спаць на дарозе ў працоўны час усё ж нельга, кажа Уладзімір Даўгуненка, муж Святланы.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?