Партугалія выдала Беларусі прадпрымальніка з Гродна, які не даплаціў у казну дзяржавы 1,2 млн рублёў, паведамляе Генеральная пракуратура.
Былы заснавальнік прыватнай кампаніі на працягу 7 гадоў закупляў і прадаваў розныя тавары за гатоўку, але здзелкі афармляў па падробленых бухгалтарскіх дакументах. У падатковыя справаздачы таксама траплялі ілжывыя звесткі.
У выніку ён не заплаціў падаткаў на 1,2 млн рублёў.
Калі ў дачыненні да прадпрымальніка распачалі крымінальную справу, ён ужо пражываў у Партугаліі. На працягу года вырашалася пытанне аб яго экстрадыцыі. Увесь гэты час ураджэнец Гродна знаходзіўся ў міжнародным вышуку. У чэрвені 2019 года Партугалія выдала ўцекача. Яго экстрадавалі ў Беларусь.
Цяпер мужчыне пагражае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі.