У Бераставіцкім раёне падлетак падазраецца ў тым, што прымушаў малалетніх дзяцей займацца сэксам. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Усё адбылося ў пачатку жніўня. Малады чалавек нагледзеўся порнафільмаў і захацеў паглядзець «ужывую». У якасці «акцёраў» ён абраў малалетніх дзяцей, а «актрысы» — зводную сястру.

Непаўнагадовы рэжысёр-пастаноўшчык адвёў зводную сястру і некалькі малалетніх хлопчыкаў далей ад дома. Там запалохваннем пераканаў іх паспрабаваць здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару. Сам ён ніякага ўдзелу ў працэсе не прымаў, а назіраў за тым, што адбываецца з боку.

Крыху пазней мама дзяўчынкі пачула размову, з якой даведалася, што з яе дачкі хлопчыкі здымалі бялізну, жанчына паведаміла пра гэта ў міліцыю.

У дачыненні да хлопца распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 170 КК (Прымус да дзеянняў сэксуальнага характару). За гэта злачынства пагражае пакаранне да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0