У пятніцу, 23 жніўня, ва Украіне адбыліся першыя ў найноўшай гісторыі агнявыя выпрабаванні ступені ракеты-носьбіта сярэдняга класа, паведамляе Канструктарскае бюро «Южное» ў Facebook.
«Гэта канчатковыя і важнейшыя выпрабаванні перад першымі лётнымі выпрабаваннямі трэцяй ступені ракеты-носьбіта Цыклон-4 — менавіта ён будзе працаваць непасрэдна ў космасе і выводзіць спадарожнікі ў мэтавы пункт», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што агнявыя выпрабаванні прайшлі паспяхова.
0
0
0
0
0
0